Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
06.03.2021

Конкурсная праграма «А-ну ка, дзяўчынкі»

У суботу, 6 сакавіка сярод вучняў 5 класа напярэдадні вясновага свята прайшла конкурсная праграма, прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню.

У атмасферы вясны, паэзіі і радасці дзяўчынкіадказвалі на пытанні віктарыны, удзельнічалі ў творчых і забаўляльных конкурсах, прымалі і адпраўлялі ўзаемныя святочныя віншаванні. У канцы конкурснай праграмы справядлівае журы, якое складалася з двух хлопчыкаў 5 класа, ўручыла кожнай удзельніцы па эмблеме-зорцы: “інтэлектуальная зорка”, “зорка прыгажосці”, “кулінарная зорка”.

Вясновы настрой, вясёлыя дзіцячыя ўсмешкі зарадзілі энергіяй ўсіх прысутных!

КТС «Паштоўка для матулі»

Міжнародны жаночы дзень 8 Сакавіка адзначаюць у першы месяц вясны, калі сонца пачынае прыпякаць зямлю, на праталінках расцвітаюць першыя пралескі. «Маміна свята» называюць яго дзеці. Гэта свята — самае пяшчотнае, ласкавае, добрае, як сама мама.

У дзень 8 Сакавіка мы віншуем дарагіх нам людзей — нашых матуль, бабуль, дзяўчынак і жадаем ім усім шчасця, радасці і здароўя.

У час вырабу святочных паштовак мы з дзецьмі гутарылі пра тое, што любяць іх мамы, чым можна дапамагчы дома маме, як яе парадаваць ў гэты святочны дзень. Вучні з задавальненнем майстравалі мамам і бабулям падарункі — віншавальныя паштоўкі сваімі рукамі.

Праведзены занятак спрыяў выхаванню паважлівага стаўлення да старэйшых, садзейнічаў раскрыццю творчага патэнцыялу навучэнцаў, выяўленню таленавітых вучняў.

 План мерапрыемстваў 6 сакавіка 2021 года

МерапрыемстваКласЧас правядзенняМесца правядзенняАдказныя
Аб’яднанні па інтарэсах
Секцыя па футболе 4-8 09.00 – 11.15 Спартыўная зала Студзент У.С.
Агульнашкольныя  мерапрыемствы
КТС «Паштоўка для матулі» 1-6 10.00 – 10.45 Кабінет пачатковых класаў Муха С.А.
Конкурсная праграма «А-ну ка, дзяўчынкі» 7-11 11.00 – 11.45 Актавая зала Дунчык Т.П.
Прафесійная падрыхтоўка
Працоўнае навучанне 11 09.00 – 15.00 Ганцавіцкі ліцэй
Працоўнае навучанне 10 09.00 – 11.35 Кабінет інфарматыкі Саладуха В.М.
Прадметныя кансультацыі
Кансультацыя па гісторыі 9 10.00 – 10.45 Кабінет гісторыі Дунчык Т.П.
Настаўніцка-бацькоўскі патруль
Рэйд па месцах масавага адпачынку моладзі 21.30 – 24.00 в.В.Круговічы Па графіку
Сацыяльна-педагагічная  служба
Кансультацыя для бацькоў «Клапоцімся аб здароўі дзіцяці» Бацькі 09.00 – 10.00 Кабінет рускай мовы Муха С.А.

 

comments powered by Disqus