Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

08.05.2020

9 мая 2020 года Рэспубліка Беларусь адзначыць 75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Надзвычай складаным выпрабаваннем ў гісторыі беларускага народа былі гады Вялікай Айчыннай вайны.

Напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі, самы час ажывіць ўдзячную памяць пра герояў, якім абавязана цяперашняе пакаленне менавіта мірным жыццём. У наш час сучасная моладзь павінна захаваць гістарычную памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, не пакінуць у забыцці ні аднаго загінуўшага салдата, аддаць даніну падзякі за гераічны подзвіг у Вялікай Айчыннай вайне жывым ветэранам вайны і працоўнага фронту. Бо з кожным годам іх становіцца ўсё менш і менш.

Наш народ атрымаў найвялікшую перамогу ў гісторыі ўсяго чалавецтва. Дзякуючы мужнасці і адвазе кожнага ўдзельніка тых падзей свет быў пазбаўлены ад фашызму, наша краіна засталася свабоднай, а народ - адзіным.

На пярэдадні святкавання Дня Перамогі вучні нашай школы прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі “Беларусь памятае”, падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі “Ад удзячных праўнукаў Перамогі”, прынялі удзел у раённым конкурсе чытальнікаў “Раскажы мне аб Перамозе”, падрыхтавалі постэр “Дзякуй за Перамогу”. Класнымі кіраўнікамі былі праведзены ўрокі мужнасці “Яны змагаліся за Радзіму”. 8 мая прайшла акцыя “Кветкі Перамогі”.

Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але хіба можна аддаць забыццю подзвіг воінаў, якія абаранялі не толькі наша жыццё, але і само званне чалавека, якое хацеў растаптаць фашызм. Мы не ведаем і не жадаем ведаць, што такое вайна. Але лічым, што ўсе мы павінны захоўваць памяць пра тых людзей, якія ўсё зрабілі для таго, каб мы жылі і атрымлівалі асалоду пад мірным небам.

comments powered by Disqus75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне