Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Відэаканал
Мабільная прылада
Спасылкі
08.10.2016

План мерапрыемстваў ДУА "Круговіцкая СШ"
на суботу 8 кастрычніка 2016 года

МерапрыемстваКласЧас правядзенняМесца правядзенняАдказныя
Аб’яднанні па інтарэсах
Шахматна-шашачны гурток 2-9 10.00 – 12.00 Кабінет пачатковых класаў Муха І.У.
Секцыя па валейболе 5-11 10.35 – 12.50 Спартыўная зала Студзент У.С.
Факультатыўныя заняткі
Час здароўя і спорту 10 09.45 – 10.30 Спартыўная зала Студзент У.С.
Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба
Кансультацыя для бацькоў СНС бацькі 09.00 – 10.30 Кабінет СППС Саладуха В.М.
Работа грамадскіх аб’яднанняў
Работа клуба “Зацейнік” 5-9 12.00 – 13.00 Пакой грамадскіх аб’яднанняў Пакумейка М.І.
Агульнашкольныя мерапрыемствы
Эканамічная гульня “Я, мая  сям’я і беражлівасць” 6-10 09.00 – 10.00 Актавая зала Дунчык Т.П.
Дзень здароўя. Турнір па футболе 4-11 13.00 – 14.00 Спартыўная зала Студзент У.С.
Падарожжа ў свет казак 2-7 10.00 – 11.00 Актавая зала Муха С.Ю.
Настаўніцка-бацькоўскі патруль
Рэйд па месцах масавага адпачынку моладзі 21.30 – 24.00 в. В.Круговічы Па графіку

Справаздача

У суботу 8 кастрычніка для дзяцей 2-7 класаў прайшло мерапрыемства "Падарожжа ў свет казак" , мэтай якога было: успомніць разам з дзецьмі  любімыя казкі, развіваць жаданне  ў іх  больш чытаць і папаўняць свае веды аб  казках.

У структуру мерапрыемства былі ўключаны заданні на развіццё пазнавальнай  актыўнасці дзяцей, творчых здольнасцяў. У асноўнай частцы мерапрыемства матывам да ўдзелу з'явілася:

  • паказ слайдаў з выявай казак;
  • фізкультхвілінка "Казка";
  • інсцэніроўка казкі "Рэпка";
  • разгадванне крыжаванкі;
  • даведацца казку па малюнках і дамаляваць героя, які адсутнічае;
  • з прапанаваных літар скласці імёны казачных герояў.

На заключным  этапе падарожжа дзецям  было прапанавана ўзгадаць, у якіх казках яны пабывалі, што самае галоўнае ў казках, што ім было цікава і запомнілася больш за ўсё.

Разнастайнасць відаў  заданняў  спрыяла развіццю самастойнасці, замацаванню ведаў у дзяцей аб  казках, аб  галоўных персанажах казак.

 

comments powered by Disqus