План мерапрыемстваў ДУА "Круговіцкая СШ"
на суботу 20 лютага 2016 года
Мерапрыемства | Клас | Час правядзення | Месца правядзення | Адказныя |
Аб’яднанні па інтарэсах |
Шахматна-шашачны гурток | 2-8 | 10.00 – 12.00 | Кабінет пачатковых класаў | Муха І.У. |
Турыстычны гурток | 7-9 | 10.00 – 13.00 | в. В.Круговічы | Занька А.А. |
Секцыя па валейболе | 4-9 | 11.20 – 12.50 | Спартыўная зала | Студзент У.С. |
Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба |
Кансультацыі для бацькоў | бацькі | 10.00-11.00 | Кабінет СППС | Грынёва М.М. |
Работа грамадскіх аб’яднанняў |
Работа клуба «Прэс-цэнтр» | 7-8 | 13.00 – 14.00 | Пакой грамадскіх аб’яднанняў | Пакумейка М.І. |
Агульнашкольныя мерапрыемствы |
Гульнявая праграма "Вясёлыя гномы" | 2-7 | 10.00 – 11.00 | Актавая зала | Муха С.Ю. |
Бацькоўская субота. КВЗ для бацькоў і навучэнцаў “Караблі і маракі” | 2-11, бацькі | 11.00 – 12.00 | Актавая зала | Гайцюкевіч З.М. |
Настаўніцка-бацькоўскі патруль |
Рэйд па месцах масавага адпачынку моладзі | | 20.30 – 23.00 | | Па графіку |
Фотасправаздача
20 лютага ў школе прайшоў КВЗ для бацькоў і вучняў 2-11 класаў "Караблі і маракі". Дзве каманды (таты і хлопчыкі) удзельнічалі ў вясёлых конкурсах: "Прынясі пагоны", "Дазор", "Багатырская сіла", "Збяры волю ў кулак", "Сілачы" і іншыя. Вельмі цяжка было вызначыць пераможцаў КВЗ. Але і бацькі, і дзеці атрымалі ўзнагароды - апладысменты гледачоў і цудоўны настрой.
Ура! Ізноў у нас чарговая гульнявая праграма "Вясёлыя гномы". У гэтай гульнявой праграме прынялі ўдзел вучні пачатковых класаў. Казачная фея заваблівала дзяцей да ўдзелу ў розных конкурсах. Самымі запамінальнымі конкурсамі для дзяцей былі: конкурс песень, конкурс танцаў, "Папялушка", "Знайдзі гнома" і іншыя. Дзеці засталіся задаволенныя ад гульнявой праграмы "Вясёлыя гномы".