Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Відэаканал
Мабільная прылада
Спасылкі

Папулярныя звароты

Ці мае права кіраўнік установы адукацыі прыцягваць для фінансавання школы сродкі бацькоў?

У адпаведнасці з Палажэннем аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі фінансаванне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі можа ажыццяўляцца з розных крыніц, не забароненых заканадаўствам. Для вырашэння актуальных задач устаноў агульнай сярэдняй адукацыі кіраўнік ва ўзаемадзеянні з апякунскім саветам мае права прыцягваць дадатковыя крыніцы фінансавання, у тым ліку спонсарскую дапамогу і сродкі бацькоў. Бацькоўская дапамога можа аказвацца толькі на добраахвотнай аснове. Пералік сродкаў ажыццяўляецца па квітанцыі на разліковы рахунак установы адукацыі.

Ці існуе ў Беларусі афіцыйнае паняцце «школьная форма»?

Паняцця «школьная форма» (у значэнні «аднолькавая для ўсіх навучэнцаў») няма. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ўведзены дзелавы стыль адзення - строгі вытрыманы стыль, прызначаны для наведвання навучэнцамі вучэбных заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Увядзенне дзелавога стылю вопраткі прадугледжвае выхаванне пачуцця этыкету ў падрастаючага пакалення, умення ранжыраваць вопратку на розныя стылі і разумець значэнне па яе ўжывання.
 
Да камплекту школьнага адзення прад'яўленыя пэўныя патрабаванні. Ён павінен быць шматфункцыянальным, гігіенічным, зручным і адпавядаць сучасным напрамках моды. Навучэнцы, іх законныя прадстаўнікі сумесна з адміністрацыяй установы і педагагічнымі работнікамі маюць права выбару мадэлі, колеру і якасці тканін, з якіх выраблена адзенне дзелавога стылю.

Якія дзённікі навучэнцаў дазволены да выкарыстання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі?

У 2015/2016 навучальным годзе да выкарыстання ў адукацыйным працэсе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі дапускаюцца дзённікі навучэнцаў, выдадзеныя любымі друкарнямі. Галоўнае патрабаванне - гэта наяўнасць дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь. Іншых абмежаванняў на выкарыстанне дзённікаў вучняў у адукацыйным працэсе няма.

Ці аднолькавая колькасць гадзін адводзіцца на вывучэнне рускай і беларускай моў у V – ХІ класах?

Згодна з Тыпавым вучэбным планам агульнай сярэдняй адукацыі (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26.08.2011 № 241 «Аб тыпавым вучэбным плане агульнай сярэдняй адукацыі») прадугледжана аднолькавая колькасць гадзін на тыдзень па класах на вывучэнне вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Русский язык». Розная колькасць гадзін назіраецца толькі ў Х-ХІ класах гімназій, ліцэяў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу для філалагічнага напрамку.

Калі вучэбны прадмет «Беларуская мова» выбраны вучнямі ў якасці прыярытэтнага, то на вывучэнне беларускай мовы адводзіцца 3 гадзіны, а на вывучэнне рускай мовы – 1 гадзіна. І наадварот, калі вучэбны прадмет «Русский язык» выбраны ў якасці прыярытэтнага, то на яго вывучэнне адводзіцца 3 гадзіны, а на вывучэнне беларускай мовы – 1 гадзіна.

Больш падрабязная інфармацыя па відах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і колькасці вучэбных гадзін на тыдзень па класах змешчана ў інструктыўна-метадычных пісьмах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», «Русский язык» і «Русская литература» ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2014/2015 навучальным годзе.