План мерапрыемстваў ДУА "Круговіцкая СШ"
на суботу 23 студзеня 2016 года
Мерапрыемства | Клас | Час правядзення | Месца правядзення | Адказныя |
Аб’яднанні па інтарэсах |
Шахматна-шашачны гурток | 2-8 | 10.00 – 12.00 | Кабінет пачатковых класаў | Муха І.У. |
Турыстычны гурток | 7-9 | 10.00 – 13.00 | в. В.Круговічы | Занька А.А. |
Секцыя па валейболе | 4-9 | 11.20 – 12.50 | Спартыўная зала | Студзент У.С. |
Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба |
Кансультацыі для дзяцей, якія знаходзяцца ў СНС | 3-7 | 09.00-11.00 | Кабінет СППС | Грынёва М.М. |
Работа грамадскіх аб’яднанняў |
Работа клуба “Цімур” | 5-9 | 12.00 – 13.00 | в. В.Круговічы | Пакумейка М.І. |
Агульнашкольныя мерапрыемствы |
Інтэлектуальная гульня «Разумнікі і разумніцы» | 2-8 | 10.00 – 11.00 | Кабінет хіміі | Долмат Л.А. |
Турнір па шашках і шахматах | 4-9 | 11.00 – 12.00 | Кабінет рускай мовы | Муха І.У. |
Гульня "Экалагічны светлафор" | 5-10 | 11.00 – 12.00 | Актавая зала | Муха С.Ю. |
Настаўніцка-бацькоўскі патруль |
Рэйд па месцах масавага адпачынку моладзі | | 20.30 – 23.00 | | Па графіку |
У шосты школьны дзень. Экалагічны святлафор
У суботні дзень дзеці пачатковых класаў разам з казачнымі героямі Бураціна і Мальвінай вырашылі пагуляць у вельмі цікавую і займальную гульню «Экалагічны святлафор». Святлафор быў усталяваны для таго, каб ахоўваць прыроду і дапамагаць дзецям захаванню правіл разумных узаемаадносін з прыродай.
Дзецям былі прадстаўлены розныя сітуацыі, а яны ацэньвалі іх і паказвалі на святлафоры правільны колер-адказ:
- зялёны - дапамагаеце прыродзе,
- чырвоны - ясна, што шкодзіце ёй,
- жоўты - вас папярэджвае.
Усе разам гэтыя колеры паказвалі ўдзельнікам, што перашкаджае людзям і прыродзе пасябраваць.

У выніку такой займальнай гульні рабяты прыйшлі да высновы, што мы заўсёды павінны памятаць: Зямля, па якой мы ходзім, на якой мы растём, жывем, радуемся і працуем - гэта наша Зямля. Трэба разам захоўваць, любіць і берагчы яе. Таму ў канцы гульні і гучаў верш Я. Карганавай:
Мы хотим, чтоб птицы пели,
Чтоб вокруг леса шумели,
Чтобы были голубыми небеса,
Чтобы речка серебрилась,
Чтобы бабочка резвилась
И была на ягодах роса!
Мы хотим, чтоб солнце грело
И берёзка зеленела,
И под ёлкой жил смешной колючий ёж.
Чтобы белочка скакала,
Чтобы радуга сверкала,
Чтобы летом лил весёлый шумный дождь
Фотасправаздача