Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Мазаіка школьных дзён

У чэрвені на базе Круговичской школы была арганізавана работа двух лагераў: аздараўленчага «Вясёлка» для 20 дзяцей ва ўзросце 7-10 гадоў і спартыўна-аздараўленчага «Алімпіец» для 20 дзяцей ва ўзросце 10-14 гадоў. Усе мерапрыемствы былі накіраваны на развіццё творчых здольнасцяў дзяцей, пашырэння далягляду. На працягу ўсёй працы лагера вялікая ўвага надавалася ўмацаванню здароўя вучняў. З гэтай мэтай штодня праводзіліся аздараўленчыя мерапрыемствы: ранішняя зарадка, гадзіна здароўя, трэніроўкі па валейболе і футболе, спаборніцтвы, эстафеты, спартыўныя святы. Самыя яркія ўражанні спартыўнага лагера пакінулі паходы з начлегам.

Першы паход быў арганізаваны на лясную паляну каля вёскі Гута. Тры дні дзеці жылі ў паходных умовах: вучыліся ставіць палаткі, уладкоўваць быт, арыентавацца ў лесе, чытаць карту, гатовіць ежу на вогнішчы.

Другі паход прайшоў на колах камфартабельнага аўтобуса, рабята праехалі больш за 600 кіламетраў.

У першы дзень юныя турысты наведалі Нясвіжскі замак і Мірскі.

 У цэнтры Навагрудскага ўзвышша зачаравала Возера Свіцязь: празрыстая і цёплая вада так і паланіла да сябе!

У трох кіламетрах ад возера знаходзіцца вёска Валеўка. Гасцінная Валеўская школа прытуліла падарожнікаў на ноч.

У другі дзень хлопцы наведалі Замак Гедыміна - помнік абарончага мастацтва XIV-XV стагоддзяў, пабудаваны ў Лідзе - найбуйнейшым прамысловым горадзе Гродзеншчыны.

Хвілінай маўчання навучэнцы ўшанавалі усіх, хто аддаў сваё жыццё за перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне ля Кургана Бессмяротнасці, пяціграннай піраміды, вышынёй 7 метраў.

У гарадскім парку культуры і адпачынку ў дзяцей была магчымасць пасядзець на лавачцы, паслухаць музыку, пацешыцца гульнямі і атракцыёнамі.

У трэці дзень вандроўнікі атрымлівалі асалоду ад маляўнічых месц Заслаўя. Кульмінацыяй паходу стала наведванне гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна».

«Лінія Сталіна» - адзін з найбольш грандыёзных фартыфікацыйных ансамбляў на тэрыторыі Беларусі. Ён быў створаны да 60-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне па ініцыятыве дабрачыннага фонду "Памяць Афгана" пры падтрымцы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адкрыты комплекс 30 чэрвеня 2005 года. Ён закліканы не толькі ўвекавечыць грандыёзную сістэму абарончых умацаванняў раёнаў "Лінія Сталіна", але і стаць сімвалам гераічнай барацьбы савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Паходы для дзяцей - гэта рамантыка самастойнага жыцця на прыродзе, магчымасць убачыць новыя месцы. Для дарослых - гэта вельмі сур'ёзная і вельмі адказная штодзённая праца. І калі мы чуем «шкада, што лагер толькі адзін месяц», «як выдатна было ў лагеры», «хачу зноў у лагер», то значыць змена ўдалася.

Марына Клімавец
фота аўтара