Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Відэаканал
Мабільная прылада
Спасылкі
Конкурс Інтэрнэт-праектаў WebProg 2015

У 2015 годзе механіка-матэматычны факультэт БДУ праводзіць конкурс Інтэрнэт-праектаў "WebProg-2015". Удзел у гэтым конкурсе ўпершыню прымае і наша школа. Конкурс праводзіцца пры садзеянні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і шэрагу вядучых кампаній краіны, якія працуюць у сферы інфармацыйных тэхналогій.

Прадстаўляем удзельнікаў

Блінкоўскі Савелій, 11 клас

"Інтэрнэт - гэта неабходнасць, тая прылада, дзякуючы якой існуе сучаснае інфармацыйнае грамадства. Таму ні ў якім разе не трэба адварочвацца ад яго, а, наадварот, прыняць усе яго правілы і накіроўваць сваю дзейнасць у яго рэчышчы."

Дунчык Аляксандр, 11 клас

"Інтэрнэт на сённяшні дзень - асноўны сродак масавай інфармацыі, які мае максімальны ўплыў на сучасную моладзь. Таму, калі вы хочаце быць у цэнтры зносін, то вам проста неабходна наладжваць сувязь праз вэб, сацыяльныя сеткі, skype, viber і іншыя сервісы."

Калей Дзмітрый, 11 клас

"Інтэрнэт у нашы дні - неад'емная частка сучаснага жыцця любога чалавека. Навіны, зносіны, пошук інфармацыі - гэта толькі малая частка ўсіх яго амаль што бясконцых магчымасцяў. І нам неабходна добра знаць іх, каб карыстацца правільна і эфектыўна."

Уласень Андрэй Генадзьевіч, настаўнік інфарматыкі

"Безумоўна, Інтэрнэт - гэта адно з надзвычайнейшых вынаходніцтваў за ўсю гісторыю чалавецтва. Не выкарыстоўваць яго ў сваім жыцці - няправільна і неразумна. Але ўсё добра па-троху. У міжнароднай сетцы шмат небяспечнага, таго, ад чаго трэба абавязкова абараняць нашых дзяцей і нават саміх сябе."

Вынікі апытання

На працягу апошняга часу на сайце праводзілася апытанне "З якімі мэтамі вы карыстаецеся Інтэрнэтам?". Апытанне працягваецца і па цяперашні час. Пакінуць сваё меркаванне па гэтаму пытанню вы можаце ў бакавым слупку (злева), ці напісаць каментарый да гэтага артыкула ўнізе старонкі.

Сачыць за вынікамі апытання вы можаце на гэтай старонцы Вынікі апытанняў

Запрашаем прыняць удзел у анкетаванні

Прапануем вам адказаць на некалькі пытанняў. Вашы адказы будуць абсалютна ананімнымі і дапамогуць нам правесці даследаванне па пытаннях развіцця інтэрнэт-тэхналогій у школе і бяспекі ў сетцы.

Анкета для бацькоў

Анкета для вучняў

Праект

Ужо некалькі гадоў у нашай школе ажыццяўляецца цікавы праект па распрацоўцы афіцыйнага відэаканала ў сервісе відэахосцінга YouTube.com

Канал змяшчае розныя ролікі аб нашай школе, вёсцы, нашых настаўніках і вучнях. Усе прымаюць удзел у здымках з захапленнем і дзеляцца імі праз сацыяльныя сеткі. Вучнi вучацца нелінейнаму мантажу, выбіраюць музычнае суправаджэнне, самастойна працуюць з відэахосцінгам.

Відэафармат - адзін з асноўных фарматаў перадачы інфармацыі ў сучасным Інтэрнэце. Ён адначасова цікавы і інфарматыўны. Гэта адзін з лепшых спосабаў данясення інфармацыі да сучаснай моладзі, якая актыўна выкарыстоўвае камп'ютары і лічбавыя гаджэты ў сваім жыцці.

Ніжэй прадстаўляем вашай увазе найбольш цікавыя ролікі. Усе астатнія шукайце на нашым канале. Падпісвайцеся і не забывайцеся ставіць "лайкі" :)

Стужка часу

Пакідайце свае каментарыі

comments powered by Disqus