Школьная субота
03.09.2022
Цікавым і насычаным выдаўся шосты школьны дзень 3 верасня ў ДУА «Круговіцкая сярэдняя школа». На базе нашай школы педагогі ДУА «Ганцавіцкі РЦДзЮТ» правялі канцэртна-гульнявую праграму «Прывітанне, краіна творчасці!», у якой удзельнічалі вучні нашай школы і рабяты з ДУА «Агарэвіцкая СШ», «Дяніскавіцкая СШ», «Чудзінская СШ», «Кукаўская СШ». У пачатку праграмы юныя артысты з РЦДзЮт сваёй творчасцю настроілі аудыторыю на вясёлы, бадзёры лад.
Потым жадаючыя наведалі майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі РЦДзЮТ па авіямадэліраванні, па дэкаратыўна-пракладной творчасці, аб'яднання па інтарэсах «Краязнаўства» па выкарыстанні кьюар кодаў ў даследчай дзейнасці.
Асаблівую зацікаўленнасць у вучняў выклікала інтэлектуальная гульня, якую правяла Петручэня Надзея Андрэеўна. Прадстаўнікі з кожнай школы стварылі каманды і давалі адказы на такія, на першы погляд, складаныя пытанні, якія пры паведамленні адказу рабіліся зусім простымі.
Зусім непрыкметна праляцела суботняе мерапрыемства . Рабяты паспелі здружыцца і раставацца было крыху сумна. Усе спадзяваліся на хуткую сустрэчу. Шосты школьны дзень у такім шырокім фармаце педагогам і вучням вельмі спадабаўся.
comments powered by Школьная субота