Дэкада кібербяспекі
01.06.2022
Як забяспечыць бяспеку дзяцей у інтэрнэце і прадухіліць іх уцягванне ў злачынную дзейнасць Гэтым пытаннем занепакоеныя праваахоўнікі, якія фіксуюць рост учынення кіберзлачынстваў непаўналетнімі.
Уяўная беспакаранасць, ананімнасць, даступнасць прыводзіць да ўчынення імі правапарушэнняў у сферы інфарматызацыі.
Доступ да непажаданага змесціва, кантакты з незнаёмымі людзьмі з дапамогай сацыяльных сетак і месэнджараў, некантралюемыя пакупкі - спрыяюць трапленню на хітрыкі зламыснікаў.
Прайдзіце з вашым дзіцём тэст і даведайцеся, наколькі абаронены ён у інтэрнэце.
У рамках прафілактычнай акцыі «Дэкада кібербяспекі «КіберДзеці» ў школе прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне лічбавай пісьменнасці навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў. Так, у 9 класе прайшло мерапрыемства вусны часопіс «Твая бяспека ў тваіх руках». Класны кіраўнік Гайцюкевіч Зінаіда Мікалаеўна з дзецьмі яшчэ раз паўтарыла правілы паводзін і зносін у сетцы Інтэрнэт.
Класныя кіраўнікі ў рамках дэкады нагадалі правілы бяспечных паводзін у сацсетках і месэнджэрах, расказалі важнае пра лічбавую гігіену ў анлайн-гульнях.

comments powered by Дэкада кібербяспекі