Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Урок Памяці

15.04.2022

На мінулым тыдні для вучняў 10-11 класаў нашай школы быў праведзены урок Памяці, прысвечаны 77 гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне "Нам этот мир завещано беречь". Памяць аб тых падзеях, людзях, якія ўвайшлі ў гісторыю кожнага горада, вёскі, народа, краіны і нават у гісторыю ўсёй Зямлі, перадаецца з пакалення ў пакаленне і не дае згаснуць падзеям мінулых гадоў.

Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў у Беларусі - свяшчэнная дата для ўсіх нас, асабліва сёння, у Год гістарычнай памяці.

На ўроку  дзецям у чарговы раз распавядалі аб  прыкладах гераічнай стойкасці савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў, самаахвярнай працы жанчын, падлеткаў і дзяцей, якія ў глыбокім тыле змагаліся і працавалі ў імя будучыні.

У ходзе мерапрыемства вучні спрабавалі адказаць на пытанні: Што давала людзям сілу і рашучасць у барацьбе з акупантамі? Чаму памятаць аб Вялікай Айчыннай вайне так важна для ўсяго чалавецтва?  Што мы можам зрабіць, каб памяць аб падзеях і героях вайны засталася на вякі? 

comments powered by DisqusУрок Памяці