Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Падарожжа «У гасцях у гнома - Эканома»

22.03.2022

Задачамі мерапрыемства былі: пазнаёміць дзяцей з некаторымі складаючымі сямейнага бюджэту, фарміраваць эканамічную свядомасць,

развіваць назіральнасць, папоўніць актыўны слоўнікавы запас дзяцей за кошт слоў "грошы", "сямейны бюджэт", "зарплата", выхоўваць паважлівыя адносіны да людзей, якія зарабляюць грошы, а таксама эканомна ставіцца да прыродных рэсурсаў і ахоўваць навакольнае асяроддзе.

Кожны дзень мы чуем, ці бачым па тэлебачанні слова "эканоміка" і ведаем, што яно абазначае. З эканомікай сутыкаецца любы чалавек:працоўны ён ці фермер, матэматык ці спявак, вучань ці дашкольнік. Эканоміка-гэта адносіны паміж людзьмі, якія ў іх складаюцца, калі яны ствараюць тавар, прадаюць яго, або купляюць.

Сёння мы здзейснілі падарожжа ў свет эканомікі, а дапамог нам у гэтым адзін вельмі разумны і “цікавы сябар”, якога завуць гном-Эканом.

Дзеці пачатковых класаў з задавальненнем расказалі нашаму госцю, як яны, не працуючы, могуць дапамагчы сваім бацькам эканоміць сямейны бюджэт.

Затым выконвалі заданні ад гнома- Эканома. На першым этапе: "Што чалавеку трэба?"- слухалі ўрыўкі з вершаў, а потым аналізавалі іх.

На другім этапе: "Як ты думаеш?"- выконвалі заданні: знайсці малюнкі, на якіх намаляваны запатрабаванні, уласцівыя ўсім людзям, і размаляваць іх. На трэцім этапе: адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванкі.

Пачаткоўцы прыйшлі да высновы, што шчасце - гэта не толькі мець шмат грошай, а ўмець правільна імі карыстацца.

comments powered by DisqusПадарожжа «У гасцях у гнома - Эканома»