Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Палітыка генацыду, рабавання і насілля

20.01.2022

20 студзеня 2022 года ў кабінеце інфарматыкі нашай школы прайшло мерпрыемства ў рамках інфармацыйна- адукацыйнага праекта “ШАГ” па тэме “Палітыка генацыду, рабавання і насілля”.

Дзевяцікласнікі даведаліся пра эканамічную палітыку германскіх акупацыйных улад у гады вайны, пазнаёміліся з прапагандысцкай, культурна-асветніцкай, нацыянальнай і рэлігійнай палітыка акупантаў на акупіраванай фашыстамі тэрыторыі Беларусі.

Вучні абмеркавалі бесчалавечную сутнасць палітыкі генацыду: дзейнасць канцэнтрацыйных лагероў, гета, правядзенне карных аперацый, дэпартацыю насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію.

Удзельнікі школы актыўнага грамадзяніна выказалі думку аб тым, што фашыстам не ўдалося ажыццявіць свае планы ні з дапамогай агітацыі, ні з дапамогай лаяльнага стаўлення да насельніцтва, так як з кожным днём расло і распаўсюджвалася антыфашысцкае супраціўленне.

Падводзячы вынікі, прысутныя адзначылі, што патрыятызм, мужнасць і ўсенароднае супраціўленне савецкага народа сталі важнымі фактарамі перамогі над фашызмам.

comments powered by DisqusПалітыка генацыду, рабавання і насілля