Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт

20.01.2022

У сувязі з развіццём новых тэхналогій у галіне віртуальнай прасторы, у тым ліку з распаўсюджваннем сеткі Інтэрнэт, узнікла праблема, звязаная з доступам непаўналетніх да інфармацыі сумнеўнага зместу і супярэчнай агульнапрынятай этыцы.

Інтэрнэт з'яўляецца выдатнай крыніцай для новых ведаў, дапамагае ў вучобе, займае вольны час. Але ў той жа час сетка тоіць у сабе шмат небяспек. Абавязкова трэба ведаць, што могуць узнікаць розныя непрыемныя сітуацыі і тое, як з іх лепш выходзіць.

У рамках Тыдня бяспекі ў сетцы Інтэрнэт у школе былі праведзены наступныя мерапрыемствы: лекцыя "Правапарушэнні і злачынствы ў сетцы Інтэрнэт-прававая адказнасць”, класныя гадзіны па пытаннях камп’ютарнай бяспекі “Інтэрнэт - сучаснае асяроддзе пражывання. Бяспека ў асяроддзі”,гутарка “Я і мае віртуальныя сябры”, заняткі “Мой бяспечны Інтэрнэт”, урок бяспекі “Інтэрнэт-сучаснае асяроддзе пражывання”.

У ходзе правядзення мерапрыемстваў можна было знайсці адказы на пытанні: як абараніць сябе ад негатыўнай інфармацыі?Якія пагрозы сустракаюцца найбольш часта?Ці заўсёды праўдзівая інфармацыя ў сетцы Інтэрнэт? Можна зрабіць вывыд, што бяспека ў сетцы Інтэрнэт на 90% залежыць ад нас саміх, што кожны камп’ютар, наўтбук мае персанальны IP-адрас, таму заўсёды вельмі лёгка ўстанавіць адрас і дадзеныя карыстальніка.

comments powered by DisqusТыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт