Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Вучымся берагчы электраэнергію

11.11.2021

Сучаснае жыццё не магчыма без электрычнасці. Без святла чалавек не можа працаваць, вучыцца, адпачываць. Неразумнае выкарыстанне электрычнага святла можа прывесці да непапраўных наступстваў.

Сёння ў ДУА “Круговіцкі яслі-сад-сярэдняя школа” ў рамках Тыдня энергазберажэння прайшла цікавая і карысная  онлайн-сустрэча  з Іванам Рызеўскім, маладзёжным паслом, прысвечаная Міжнароднаму дню энергазберажэння. 

Выхаванне энергетычнай культуры, забеспячэнне інфармацыяй у галіне энергазберажэння адзін з важнейшых накірункаў дзейнасці нашай установы. Без трывалых рознабаковых ведаў па энергазберажэнні немагчыма вырашыць глабальныя праблемы дэфіцыту энергарэсурсаў і змяненне клімату. Эканоміць і берагчы вучацца ў нас усе: ад маленькіх выхаванцаў да выпускнікоў.

Формы выхаваўчых мерапрыемстваў разнастайныя: конкурсы, акцыі, турніры, круглыя сталы.

Асаблівая ўвага надаецца творчай дзейнасці: плакаты, малюнкі, крыжаванкі, загадкі, прыказкі; відэаролікі, вершы, апавяданні.

 

comments powered by DisqusВучымся берагчы электраэнергію