Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Акцыя "Карысныя канікулы"

05.11.2021

Восеньскія канікулы - першыя ў навучальным годзе і, нягледзячы на тое, што пасля летніх канікулаў дзеці яшчэ поўныя сіл і энергіі, усё роўна яны чакаюць гэты тыдзень адпачынку з вялікім нецярпеннем.

З мэтай прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў з 01.11. 2021г. па 06.11.2021г. у ДУА “Круговіцкі яслі-сад-сярэдняя школа" ў рамках акцыі “Карысныя канікулы” сярод непаўналетніх класнымі кіраўнікамі і педагогамі праводзіліся мерапрыемствы рознай накіраванасці з улікам інтарэсаў навучэнцаў.
У рамках акцыі ў нашай школе былі праведзены наступныя мерапрыемствы: турнір разумных і знаходлівых, спаборніцтвы па валейболе, пазнавальная гульня “Экалогія вакол нас”, круглы стол “Я і мае звычкі", конкурс на лепшага чытальніка верша “Цудоўная пара –восень”, гульня “Правілы паводзін у стрэсавай сітуацыі”, вусны часопіс “Падарожжа па родным краі”, віктарына “Бяспека - гэта важна!" і іншыя.

  

comments powered by DisqusАкцыя "Карысныя канікулы"