Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Акцыя "Чысціня вакол нас"

01.11.2021

Без працы не можа быць чыстага і радаснага жыцця.
А.П. Чэхаў

29 кастрычніка ў нашай школе праводзілася працоўная акцыя "Чысціня вакол нас!"

Мэта акцыі - фарміраваць у дзяцей станоўчыя адносіны да працы.

Правільна арганізаваная праца аб'ядноўвае дзяцей, садзейнічае выхаванню ўзаемадапамогі, дысцыплінаванасці, імкненню добра выконваць работу. Акрамя таго, праца ўмацоўвае фізічныя сілы і здароўе.

У рамках акцыі "Чысціня вакол нас" дзеці разам з настаўнікамі правялі генеральныя ўборкі ў сваіх класных пакоях, затым працавалі на сваіх клумбах, рыхтавалі іх да зімы, пасля чаго  прыбіралі лісце на тэрыторыі школьнага двара. 

І ў класах,  і  ў школьным двары стала чыста, прыбрана, прыгожа.

comments powered by DisqusАкцыя "Чысціня вакол нас"