Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дзень настаўніка

04.10.2021

Дзень настаўніка - адзін з самых вядомых, любімых святаў. Традыцыйнымі для гэтага дня з'яўляюцца добры настрой, кветкі, віншаванні.

Напярэдадні свята дзеці нашай школы ўпрыгожылі фае школы, актавую залу рознымі плакатамі з віншаваннямі і каляровымі шарамі. А раніцай навучэнцы 11 класа сустракалі кожнага настаўніка са словамі віншаванняў і кветкамі. Дзякуючы гэтаму кожны настаўнік атрымаў зарад станоўчых эмоцый на ўвесь дзень.

У нашай школе склалася цудоўная шматгадовая традыцыя ў Дзень настаўніка прымаць віншаванні ад вучняў. Гэта заўсёды яркая, цікавая канцэртная праграма. Віншаванні прымаюць запрошаныя ветэраны педагагічнай працы, маладыя спецыялісты. Дзеці падрыхтавалі выдатныя вакальныя нумары, а паміж нумарамі паказвалі гумарыстычныя сцэнкі пра школу, чыталі вершы.

У школе быў аб'яўлены дзень самакіравання, дзеці асабіста змаглі адчуць на сабе нялёгкасць настаўніцкай працы, але справіліся яны з гэтай задачай вельмі добра.

Усе святы маюць ўласцівасць заканчвацца, але як хочацца, каб такіх добрых і выдатных дзён было як мага больш у нашым жыцці.

comments powered by DisqusДзень настаўніка