Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Тыдзень прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў

24.09.2021

Прафілактыка правапарушэнняў непаўналетніх з'яўляецца адным з важных напрамкаў выхаваўчай работы школы.

Мэтай дадзенай работы з'яўляецца папярэджанне супрацьпраўных паводзін навучэнцаў школы, прававое выхаванне школьнікаў, прафілактыка шкодных звычак і прафілактыка безнагляднасці.

З 20 па 26 верасня ў нашай школе прайшоў Тыдзень прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў, які ўключаў у сябе наступныя мерапрыемствы: кансультацыі для бацькоў “Ранняя прафілактыка дэвіянтных паводзін падлеткаў”, мерапрыемствы для дзяцей “Ведай і прымяняй правілы дарожнага руху”, “Веласіпед на дарогах”, “Твой сябар-флікер”, “Правілы паводзін на ўроку і перапынку”, урок прававых ведаў "Чаму важна ведаць свае правы».

У ходзе гутарак, мерапрыемстваў, кансультацый вучні спрабавалі разабрацца, дзе ў паўсядзённым жыцці яны рэалізуюць свае правы, якія ў іх пры гэтым ёсць абавязкі,  за што наступае адказнасць. Праведзеныя мерапрыемствы далі магчымасць удзельнікам зразумець, што законы трэба ведаць, паважаць і выконваць.

comments powered by DisqusТыдзень прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў