Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Ізноў у школу

01.09.2021

1 верасня мы традыцыйна адзначаем Дзень ведаў. Гэта хвалюючы дзень для педагогаў, школьнікаў і іх  бацькоў.

Асабліва радасны і ўрачысты ён для тых, хто пайшоў у першы клас. Сёння першы званок паклікаў за парты нашых двух першакласнікаў. Яны сёння толькі адкрываюць для сябе свет школьнай навукі, таму вельмі хвалююцца.

Многа гасцей прысутнічала ў нас на ўрачыстай лінейцы. Усе яны жадалі вучням, педагогам і бацькам паспяховага, цікавага і запамінальнага навучальнага года.  Старшакласнікам і выпускнікам - разумення важнасці ведаў, атрыманых у школе, для дасягнення мэтаў, да якіх яны імкнуцца. Педагогам - здароўя, цярпення, сіл, творчага натхнення для таго каб весці за сабой падрастаючае пакаленне да набыцця новых ведаў, да здзяйснення новых цікавых адкрыццяў .

У добры шлях, школа!

comments powered by DisqusІзноў у школу