Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

«Лагер – гэта ты і я, лагер - дружная сям’я»

09.06.2021

Насычана і змястоўна праходзяць дні лагернай змены.

У Дзень пад назвай «Вясёлкавы фестываль» выхаванцы лагера падчас інтэлектуальнай гульні "Сімвалы Рэспублікі Беларусь" і віктарыны "Што мы Радзімай называем" паказалі, што дзеці цікавяцца і ведаюць гісторыю Беларусі і сваёй малой радзімы. Цікава і займальна прайшоў Дзень пад назвай «Прыгажосць жывой прыроды» вучні паспрабавалі свае сілы ў інтэлектуальна-пазнавальным марафоне "Знаўцы прыроды"

Безумоўна, што ўмацоўваць здароўе нельга без спорту. Нашы дзеці прымаюць актыўны ўдзел у спартыўных мерапрыемствах "Вясёлыя старты", "Мы за здаровы лад жыцця", "Сіла ды розум - шчасце». Штодня праводзяцца зарадка і танцавальныя размінкі на свежым паветры, тэнісныя турніры, спаборніцтвы па футболе, піянерболе.

Кожны дзень, праведзены ў лагеры, па-свойму незабыўны. Кожны дзень - адкрыццё, у кожнага дня свой твар, свой характар. Кожны дзень жыцця ў лагеры насычаны і разнастайны.

comments powered by Disqus«Лагер – гэта ты і я, лагер - дружная сям’я»