Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дзень памяці

26.04.2021

26 красавіка 2021 года - 35 гадоў з дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У выніку выбухаў на 4-м энергаблоку рэактар быў цалкам разбураны. Аварыя суправаджалася пажарамі і выкідамі радыеактыўных рэчываў. Радыеактыўнае воблака прайшло над СССР, Скандынавіяй, Усходняй Еўропай і закранула больш за 20 краін. У найбольшай ступені пацярпелі Беларусь, Расія і Украіна. Каля 35% чарнобыльскіх выпадзенняў цэзія-137, асноўнага радыенукліду, які фарміруе дозу апрамянення насельніцтва ў цяперашні час, прыйшлося на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

Гэтая красавіцкая дата стала асаблівай не толькі для Беларусі, Расіі і Украіны, але і для ўсяго свету. Усё цывілізаванае чалавецтва ў гэты дзень успамінае пра Чарнобыль, пра тых, хто, не шкадуючы жыцця і здароўя, спыніў радыяцыйную стыхію і прадухіліў вялікую бяду.

Аб гэтым усім ішла гаворка на сённяшніх класных гадзінах  у 1-11 класах.

comments powered by DisqusДзень памяці