Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

У рамках дэкады “Захоўваем мінулае, цэнім цяперашняе, будуем будучыню ”

23.02.2021

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне з’яўляецца адным з галоўных напрамкаў выхаваўчай дзейнасці ўстаноў сярэдняй адукацыі. Менавіта з мэтаю ўдасканалення дзейнасці нашай школы па патрыятычным выхаванні навучэнцаў, захаванні памяці аб Афганскай вайне з 15 па 24 лютага ў школе праводзіцца дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў “Захоўваем мінулае, цэнім цяперашняе, будуем будучыню ”. Старт гэтай дэкадзе дала сустрэча вучняў школы з  воінам-інтэрнацыяналістам Мінічам Мікалаем Канстанцінавічам. З непадробнай цікавасцю слухалі дзеці ўспаміны пра тую жудасную вайну.

А на працягу дэкады было праведзена яшчэ шмат цікавых спраў: урок мужнасці “Адвага. Мужнасць. Гонар”, удзел у раённым конкурсе фатаграфій “Юныя абаронцы Айчыны”, а таксама кункурсе дзіцячага рысунка “Стаіць на варце Радзімы салдат”, праведзены класныя гадзіны на тэмы “Далёкае рэха Афганскай вайны”, “Салют абаронцам”, прафарыентацыйныя гутаркі “Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь”, спартыўнае свята ў групе дашкольнай адукацыі “Мы – будучыя абаронцы Радзімы”, а ў бібліятэцы ладзілася выстава літаратуры “Памяць у сэрцы захоўваем”.

Усе гэтыя мерапрыемствы не праходзяць бясследна для вучняў і настаўнікаў. Яны будзяць нашу памяць, дапамагаюць зразумець вытокі патрыятызму, фарміруюць  падзяку тым, хто выканаў свой грамадзянскі і інтэрнацыянальны доўг.

comments powered by DisqusУ рамках дэкады “Захоўваем мінулае, цэнім цяперашняе, будуем будучыню ”