Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дзень прафілактыкі правапарушэнняў

12.02.2021

У рамках Адзінага дня прафілактыкі злачынстваў, правапарушэнняў і шкодных звычак у лютым школу наведала інспектар ІСН Цялушка Алена Юр'еўна, якая сустрэлася з вучнямі 7-11 класаў.У час сустрэчы былі абмеркаваны пытанні, якія тычыліся як прафілактыкі правапарушэнняў, так і бяспекі падлеткаў у інтэрнэце. Мерапрыемства было накіравана на забеспячэнне прававога інфармавання ў маладзёжным асяроддзі.

 Была звернута ўвага на бяспечныя зносіны падлеткаў у сетцы Інтэрнэт, размяшчэнне сваіх персанальных дадзеных і асноўныя правілы паводзінаў у сацыяльных сетках. Інспектар патлумачыла ўдзельнікам мерапрыемства асноўныя спосабы ўключэння непаўналетніх у супрацьзаконную дзейнасць і меры адказнасці за проціпраўныя дзеянні ў гэтай сферы, у тым ліку за размяшчэнне і распаўсюджванне забароненых матэрыялаў у сацыяльных сетках.      У завяршэнне  прысутным было парэкамендавана быць асабліва пільнымі пры зносінах ў сетцы Інтэрнэт, дзецям распавялі пра алгарытм бяспекі з незнаёмцамі.

comments powered by DisqusДзень прафілактыкі правапарушэнняў