Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

21.01.2021

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху 21 студзеня быў прысвечаны тэме «У зоне ўвагі дзеці-пасажыры». Класныя кіраўнікі правялі навучальныя заняткі для дзяцей, на якіх яны змаглі замацаваць асноўныя правілы для пасажыраў:

- садзіцца ў транспартны сродак толькі з тратуара або абочыны;

- прышпільвацца рамянямі бяспекі павінны ўсе пасажыры, якія сядзяць у аўтамабілі наперадзе і ззаду;

- маленькія пасажыры ад 5 да 12 гадоў павінны сядзець у дзіцячым крэсле або на бустэры, каб бяспечна прышпіліцца;

- калі рост дзіцяці да 12 гадоў больш за 150 см, можна не выкарыстоўваць спецыяльныя ўтрымлівальныя прылады, але абавязкова прышпіліцца рамянём бяспекі;

- непрышпіленымі можна ехаць пасажырам таксі любога ўзросту;

- нельга адцягваць кіроўцу падчас руху транспартнага сродку;

- у школьным аўтобусе ўсе пасажыры павінны быць прышпілены рамянямі бяспекі; забараняецца высоўваць рукі або галаву ў форткі аўтобуса, а таксама ўставаць са свайго месца ў час руху, а  на прыпынку да поўнага спынення аўтобуса.

comments powered by DisqusАдзіны дзень бяспекі дарожнага руху