Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дзень снегу

16.01.2021

Снег - гэта белы цуд, ён прыносіць радасць і задавальненне дзецям і дарослым. Зімой снегу традыцыйна шмат, а таму зімовыя віды спорту ў нашай краіне павінны развівацца паўсюдна.

16 студзеня - Дзень снегу. У гэты дзень у нашай школе прайшлі цікавыя мерапрыемствы. На спартыўнай пляцоўцы дзеці гулялі са снегам, з'язджалі з горкі, удзельнічалі ў займальных спаборніцтвах. Малодшыя школьнікі з захапленнем падтрымлівалі сваіх сяброў у гонках на лыжах. Весела гулялі ў снежкі, рухомыя гульні. Старэйшыя дзеці спаборнічалі ў хадзьбе на лыжах.Яшчэ адзін зімовы дзень дадаў дзецям радасці, чырвані на тварах. Дзень снегу спрыяў папулярызацыі зімовых відаў спорту і актыўнага, здаровага ладу жыцця.

comments powered by DisqusДзень снегу