Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дзень маці

14.10.2020

Сёння самыя цёплыя словы і пажаданні  атрымліваюць у свой адрас тыя, хто дорыць жыццё,  любіць, выхоўвае і накіроўвае па жыцці.  У Беларусі штогод 14 кастрычніка адзначаецца Дзень маці. У гэтым годзе спецыяльна да гэтага свята ў нашай  краіне праходзіць рэспубліканская прафсаюзная акцыя "Павіншуем маму разам!" Работнікі нашай школы таксама далучыліся да гэтай акцыі. У бібліятэцы школы быў аформлены вугалок, дзе ўсе жадаючыя змаглі падпісаць віншавальную паштоўку сваёй маме. 

Для вучняў школы былі таксама арганізаваны розныя мерапрыемствы, накіраваныя на выхаванне павагі і клопату да маці, жадання дапамагчы сваім мамам і зрабіць ім нешта прыемнае. Дзеці ў гэты дзень разглядаюць ілюстрацыі пра сям'ю, прафесіі мам, разгадваюць загадкі, развучваюць вершы, чытаюць творы па дадзенай тэматыцы, спяваюць песні, а таксама ствараюць сваімі рукамі падарункі сваім матулям. Вось як гэтыя хлопчыкі...

 

comments powered by DisqusДзень маці