Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Чарнобыль. Захаваем памяць

30.04.2020

У ДУА «Круговіцкі яслі-сад-сярэдняя школа» праводзіўся тыдзень ушанавання памяці «Чарнобыль. Захаваем памяць».

З 26 красавіка 1986 года жыве і яшчэ доўга будуць жыць у сэрцах беларускага народа страшныя словы - Чарнобыль, атам, катастрофа ... Гэтыя словы сталі сінонімам жудаснай катастрофы, прычынай вялікіх чалавечых ахвяр. Чарнобыльская атамная электрастанцыя тады нанесла цяжкі ўдар усяму савецкаму і беларускаму народу. Аварыя на 4 энергаблоку ядзернага рэактара Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі адбылася 26 красавіка 1986 года. Пры выпрабаванні турбагенератара здарыўся выбух і мірны атам перастаў быць такім. На волю вырваўся страшны нябачны вораг, здольны забіваць - радыяцыя.

Гэтай даце ў нашай школе былі прысвечаны наступныя мерапрыемствы з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Конкурс малюнкаў «Я малюю свет», вусны часопіс «Старонкі чарнобыльскай трагедыі», класныя гадзіны "Чарнобыль: трагедыя, подзвіг, папярэджанне», інфармацыйныя гадзіны «Рэха Чарнобыля» а таксама прагледзелі фільм “Выбух у Чарнобылі".

Класныя кіраўнікі распавялі пра гісторыю стварэння станцыі, прычыны ўзнікнення аварыі, наступствамі для навакольнага асяроддзя, спыненні працы станцыі з апорай на камп’ютарную сістэму. Прагляд фільма дазволіў наглядна прадэманстраваць маштабы экалагічнай катастрофы 1986 года, глыбока і ярка асвятліць экалагічныя праблемы пасля аварыі на ЧАЭС.

У заключэнні ўсіх мерапрыемстваў хочацца засяродзіць увагу на тое, што Чарнобыль - апошняе папярэджанне чалавецтву; папярэджанне як цалкам рэальны вобраз таго, што можа чакаць нас у выпадку ядзернай вайны.

Рэха Чарнобыльскай катастрофы будзе гучаць яшчэ не адно дзесяцігоддзе. Менавіта таму гісторыя гэтай бяды і гісторыя пераадолення яе наступстваў заслугоўваюць таго, каб людзі пра гэта ведалі і памяталі.

comments powered by DisqusЧарнобыль. Захаваем памяць