Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дзень фінансавай граматнасці

23.03.2020

«Толькі веды заўсёды даюць найбольшы прыбытак».
Б. Франклін

Быць фінансава падкаваным важна не толькі канкрэтнаму чалавеку. У апошні час павышэннем ведаў дзяцей, падлеткаў, людзей сярэдняга ўзросту і пенсіянераў сур'ёзна займаецца дзяржава, ствараючы спецыяльныя ўмовы, праводзячы ўрокі і дні фінансавай граматнасці. У нашай школе 23 сакавіка прайшлі класныя гадзіны для дзяцей 1-11 класаў, прысвечаныя фінансавай граматнасці, падчас якіх вучням прадставілася магчымасць атрымаць адказы на пытанні: што такое фінансы, што значыць быць фінансава граматным, калі з'явіліся грошы, чаму людзі вынайшлі грошы, даведаліся пра гісторыю іх ўзнікнення. Было вялікім здзіўленнем і адкрыццём для іх тое, што першыя грошы замянялі хатнія жывёлы, затым з'явіліся іншыя эквіваленты: ракавінкі, зубы сабак, пушныя звяркі. Таксама школьнікі даведаліся пра тое, калі і дзе з'явіліся першыя грошы з каштоўных металаў. А галоўнае, у ходзе абмеркавання дзеці падзяліліся сваімі думкамі пра тое, якую ролю грошы адыгрываюць у жыцці чалавека, як лепш імі карыстацца і як іх выкарыстоўваць.

Вялікая ўвага была нададзена таму, як не стаць «ахвярай» так званых «фінансавых пірамід». Вучні адказвалі на пытанні, успаміналі прыказкі, звязаныя з грашовай валютай, адгадвалі загадкі.

Мерапрыемствы былі цікавымі і карыснымі.

comments powered by DisqusДзень фінансавай граматнасці