Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

16.03.2020

Кожны год 15 сакавіка мы адзначаем дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У нашай краіне Канстытуцыя – гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі. Дзень Канстытуцыі ў нашай краіне пачалі святкаваць з 1994 года.
Гэты важнейшы ў жыцці нашай краіны дакумент уключае ў сябе 9 раздзелаў, 8 глаў і 146 артыкулаў, у якіх вопыт папярэдніх пакаленняў, ключавых момантаў гісторыі, традыцыі і культурныя асаблівасці нашай краіны і народа. Дзень Канстытуцыі Беларусі нясе ў сабе глыбокі змест, бо галоўны закон у некаторай ступені з'яўляецца адлюстраваннем менталітэту народа, люстэркам жыцця краіны, таму ведаць і паважаць Канстытуцыю павінен кожны грамадзянін нашай краіны.

Я родным краем ганаруся
І ведаю я не адзін.
Я грамадзянін Беларусі,
Зямлі сваёй адданы сын.
Усё, што тут, – маё па праву,
Свой лёс з Айчынаю дзялю.
Я нашу родную дзяржаву
Як маці мілую люблю.

comments powered by Disqus15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!