Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

З Днём 8 сакавіка!

08.03.2020

Менавіта вясной, калі абуджаецца прырода, мы святкуем 8 сакавіка - свята нашых выдатных жанчын і самога жыцця. Усе ведаюць, што сіла жыцця ў каханні: любові да дзяцей, да родных і блізкіх, да сваёй справы. І менавіта жанчыне сіла кахання дадзена ў поўнай меры! Дзякуючы мамам, дзякуючы сіле іх любові свет становіцца лепшым і дабрэйшым!

5 сакавіка прайшла канцэртная праграма, прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню. Для мілых мам і бабуль малодшыя дзеці нашай установы адукацыі падрыхтавалі незвычайны вясновы букет, які складаўся з песень, танцаў, вершаў, конкурсаў і слоў віншаванняў.

8 сакавіка - дзень ўрачысты, Дзень радасці і прыгажосці.

Жаночы дзень любяць за прыемныя клопаты і за ўсмешкі нашых мам. З кранальнымі прызнаннямі ў любові да сваіх мам і бабуль выступілі дзеці.Але больш за ўсё радасці было ад музычнага конкурсу сумеснага з мамамі.У знак прызнання  дзяўчынкі, мамы і бабулі атрымалі ў падарунак кветачкі, зробленыя сваімі рукамі.

Мамы і бабулі засталіся задаволеныя.

comments powered by DisqusЗ Днём 8 сакавіка!