Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Бацькоўскі сход

28.02.2020

27 лютага ў школе прайшоў чарговы агульнашкольны бацькоўскі сход. Тэма сходу:

"Актуальныя праблемы прафілактыкі негатыўных праяў у падлеткавым асяроддзі»

На пачатку сходу выступіў прадстаўнік праваахоўных органаў, участковы інспектар РАУС Навіцкі Алег Віктаравіч са зводкай па раёне і вобласці па правапарушэннях і занятасці падлеткаў у вольны час.

Затым слова трымаў дырэктар школы, які ўзняў арганізацыйныя пытанні аб харчаванні, аб рабоце груп падоўжанага дня ў школе і знешнім выглядзе навучэнцаў.

Грынёва М.М, педагог сацыяльны, выступіла з пытаннем "Роля сям'і ў фарміраванні асобы падлетка»

Класныя кіраўнікі асвятлілі наступныя пытанні "Актуальныя праблемы прафілактыкі негатыўных праяў у падлеткавым асяроддзі», «Прафілактыка шкодных звычак у школе (алкагалізм, курэнне, ўжыванне наркатычных сродкаў)», «Работа класнага кіраўніка па прафілактыцы правапарушэнняў і іншых негатыўных праяў у падлеткавым асяроддзі»

У канцы сходу прысутныя бацькі змаглі атрымаць адказы на ўсе пытанні, якія іх цікавілі.

comments powered by DisqusБацькоўскі сход