Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Багацце Палескага краю

17.02.2020

Ганцавіцкі раён утвораны 15 студзеня 1940 года. Размешчаны на паўночным усходзе Брэсцкай вобласці. Тэрыторыя раёна была засвоена яшчэ 4-5 тысяч гадоў да н. э.

Пад аховай дзяржавы знаходзіцца больш за 100 курганоў-магільнікаў X-XI стагоддзяў. Першыя вёскі (Чудзін, Будча) з'явіліся ў XV-XVI стагоддзях. У свой час землі ўваходзілі ў склад Тураўскага і Пінскага княстваў, Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, з канца XVIII стагоддзя ў складзе Расійскай імперыі.

У раёне ёсць 36 помнікаў гісторыі, 10 археалогіі, 4 архітэктуры, у тым ліку: Спаса-Праабражэнская царква в. Будча, Георгіеўская царква в. Вялікія Круговічы, сядзібны дом в. Агарэвічы, Юр'еўская царква в. Чудзін.

Край насычаны баявымі і рэвалюцыйнымі традыцыямі. У перыяд 1917-1920 гадоў Савецкая ўлада ўсталёўвалася тут тройчы. У 1921 па 1939 гады раён уваходзіў у склад Польшчы. Баявыя традыцыі не раз праходзілі праверку на трываласць за гады Вялікай Айчыннай вайны, і ў 1979-1989 гг. падчас баявых дзеянняў у Афганістане. Больш за 600 чалавек узнагароджаны медалямі і ордэнамі за мірную стваральную працу, 20 чалавек атрымалі высокае званне заслужаных дзеячаў Рэспублікі Беларусь.

Асноўнае багацце Ганцаўшчыны - гэта ўнікальная прыгажосць прыроды тутэйшага краю.

У 2005 быў створаны Гідралагічны заказнік «Падвялікі мох».

Літаральна чаруе сваёй маляўнічасцю возера Дубаўское, Краснае, Горнае, Качайскае. Сакрэт поспеху возера Дзікае заключаецца ў «шалёным» клеве, дзеля якога сюды часцяком наведваюцца нават сталічныя рыбакі.

Першага студзеня каляндарнага 1997 г. у Ганцавічах, па рашэнні Ганцавіцкага райвыканкама, быў створаны краязнаўчы музей.

Наша галоўнае багацце сёння — сведчанне таго, што мы маем гонар людзьмі звацца і быць на сваёй зямлі гаспадарамі, а не золатавалютныя запасы, не рост валавых паказчыкаў. Яны ўсяго толькі плён нашай працы, нашага інтэлекту, нашай прагі да спазнання новага і невядомага, да ведаў.

На замацаванне ведаў па Ганцаўшчыне для вучняў была праведзена “Свая гульня”.

Вынікі гульні паказалі, што вучні вельмі добра ведаюць свой родны край і ганарацца тым, што жывуць тут.

comments powered by DisqusБагацце Палескага краю