Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Адзіны дзень прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў

14.02.2020

Дзейнасць чалавека складаецца з учынкаў. Учынак – галоўны элемент чалавечых узаемаадносін, у якім выяўляюцца розныя якасці асобы, як добрыя, так і дрэнныя, стаўленне да праблем рэчаіснасці, да навакольных людзей.

Правапарушэнне - гэта вінаватыя паводзіны права дзеяздольнай асобы, якое супярэчыць прадпісанням норм права, робіць шкоду іншым асобам і цягне за сабой юрыдычную адказнасць.

Пад злачынствамі разумеюць, як правіла, крымінальныя злачынствы, дзеянні, якія парушаюць крымінальны закон. Яны могуць адрознівацца па катэгорыі цяжару. У залежнасці ад выгляду правапарушэння, вылучаюць адпаведную адказнасць: крымінальную, адміністрацыйную, дысцыплінарную, грамадзянска-прававую.

У 1-4 класах прайшло мерапрыемства «Краіна Парадку» аб правах дзіцяці і прафілактыцы правапарушэнняў. Мэта: фарміраванне цэласнага разумення законаў і правоў грамадства ў дзяцей пачатковай ступені, а таксама выхаванне паважлівага стаўлення да сваіх і чужых праў праз прывіццё любові да свайго народу. Мерапрыемства праводзілася ў форме падарожжа па станцыях: «Краіна прававых ведаў», «Правы дзіцяці вачыма мастака», «Азбука дарожных знакаў», «Шкодныя звычкі", "Азбука пажарнай бяспекі», віктарына «Якія правы літаратурных герояў парушаны». Сёння мы паспрабавалі адказаць на пытанне :«Для чаго трэба выконваць правілы паводзін у школе, на вуліцы, у быце?». Дзеці зрабілі для сябе выснову, што трэба выконваць правілы і не парушаць закон.

Спецыялістамі СППС для вучняў 7-11 класаў было праведзена прафілактычнае мерапрыемства «Аб адказнасці за незаконны абарот, ужыванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў і іх аналагаў». У рамках дадзенага мерапрыемства адбыўся прагляд відэароліка «"Недзіцячыя" срокі за распаўсюджванне наркотыкаў у Беларусі». Па заканчэнню мерапрыемства вучням раздадзены памяткі і буклеты.

comments powered by DisqusАдзіны дзень прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў