Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Заўседы хочацца вярнуцца ў сваю школу

03.02.2020

Штогод у першую суботу лютага ў Беларусі, як і ў іншых краінах былога СССР, адзначаецца Дзень сустрэчы выпускнікоў. Гэтае свята збірае аднакласнікаў і тых, хто выкладаў і рыхтаваў іх да дарослага жыцця. Сёлета Дзень сустрэчы выпускнікоў выпаў на 1 лютага. У кожным класе былі тыя, хто любіў вучыцца,  і тыя, хто штодня марыў аб больш хуткім выпуску са школы. Час ідзе, а памяць пра школьныя гады ўсё часцей хвалюе сэрцы ўсіх  выпускнікоў. Яны прыходзяць у школы на традыцыйныя сустрэчы, каб успомніць сваіх сяброў-аднакласнікаў, якіх раскідаў па свеце лёс, успомніць сваё дзяцінства, юнацтва і падзякаваць настаўнікам, якія не проста даюць веды сваім вучням, але і дапамагаюць ім у выбары будучай прафесіі і далейшага жыццёвага шляху. 

У нашай школе 1 лютага  таксама было мнагалюдна. Наведалі сваю навучальную ўстанову выпускнікі, якія закончылі яе ў мінулым годзе, 5, 10, 15, 25, 35, 40, 45 і нават 50 гадоў назад. Многа добрых слоў і кветак было адрасавана роднай школе і яе настаўнікам.

Глядзець фотаздымкі (24)

comments powered by DisqusЗаўседы хочацца вярнуцца ў сваю школу