Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Паглядзі, які прыгожы раён, у якім ты жывеш

20.01.2020

Сёння ў пачатковых класах прайшло мерапрыемства ў форме завочнага падарожжа па станцыях «Паглядзі, які прыгожы раён, у якім ты жывеш».

Мэта мерапрыемства: стварэнне ўмоў для фарміравання паважлівага стаўлення да Радзімы, роднага краю, фарміраванне патрыятычных пачуццяў: любові і адданасці да сваёй маленькай Радзімы.

Падарожжа праходзіла па некалькіх станцыях: гістарычная, эканамічная, спартыўная, літаратурная.

На гістарычнай станцыі дзеці паўтарылі паняцце «Малая Радзіма», даведаліся, якія вёскі ўваходзяць у склад нашага раёна, пра людзей, якія жывуць у нас, пазнаёміліся са звычаямі, традыцыямі і ладам жыцця іх дзядоў і прадзедаў, а таксама ў ходзе прагляду відэаматэрыялаў убачылі прыгажосць і непаўторнасць прыроды розных куткоў нашага раёна.

На станцыі сацыяльна-эканамічнай дзеці паглядзелі відэа з выступленнем старшыні райвыканкама Уладзіміра Уладзіміравіча Бялова «Перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця Ганцавіцкага раёна».

Спартыўная станцыя ўтрымлівала інфармацыю аб вядомых і маладых, хто падае надзеі, спартсменах, ураджэнцах нашага раёна.

Літаратурная станцыя раскрыла свет багацця вершаў і прозы пісьменнікаў раёна.

Заключныя словы мерапрыемства гучалі так: «Вось і скончылася наша падарожжа па родным раёне. Але яно абавязкова працягнецца і толькі на ўроках, пазакласных занятках, але і ў жыцці, таму што мы - жыхары Ганцавіцкага раёна, і ад кожнага з нас залежыць, якім будзе наш раён. Кожны з нас можа сказаць: «Маё жыццё – гэта мой раён! Я жыву ў Ганцавіцкім раёне і тым ганаруся!». Давайце разам з вамі будзем ствараць каштоўнасці ў гонар і на карысць нашага раёна, нашай цудоўнай краіны – Беларусь.

 

comments powered by DisqusПаглядзі, які прыгожы раён, у якім ты жывеш