Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Калядны педсавет

09.01.2020

Учора ў школе адбыўся чарговы педагагічны савет. Яго тэма: "Якасць адукацыі: запыты, ацэнкі, шляхі рэалізацыі." Шмат цікавых мерапрыемстваў папярэднічала гэтаму педсавету, на якіх і педагогі і нават вучні змаглі задумацца над пытаннямі, ці адпавядае працэс адукацыі і выхавання ў нашай школе сучасным патрабаванням і пра якую школу мы сёння марым? Першая частка педсавета прайшла за "круглым сталом", дзе педагогі абмеркавалі шмат пытанняў і вырашылі некаторыя праблемы. А вось другая частка педсавета была не зусім звычайная. Гэта ж Калядны педсавет, таму на ім павінны быць прыемныя сюрпрызы. У якасці сюрпрызу для педагогаў была праведзена экскурсія ў адну з школ суседняга Клецкага раёна - Заастравецкую сярэднюю школу. Там мы спачатку наведалі Краязнаўчы музей, які існуе пры школе.

Затым для нас была праведзена экскурсія па школе. У час экскурсіі нам расказалі аб тым, якія асаблівасці адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі, як працуецца тут педагогам і якім чынам ідзе ўмацаванне матэрыяльнай базы для ажыццяўлення адукацыі згодна сучасным патрабаванням. Вельмі добрыя ўражанні асталіся ў нашых педагогаў ад убачанага ў суседзяў. Нам ёсць да чаго імкнуцца. 

comments powered by DisqusКалядны педсавет