Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Правілы бяспечных паводзін вучняў у перыяд зімовых канікул

24.12.2019

Зімой дзяцей падпільноўвае павышаная небяспека на дарогах, каля вадаёмаў, на гульнявых пляцоўках. Гэтаму спрыяе надвор'е і цікаўнасць дзяцей, наяўнасць вольнага часу, а галоўнае - адсутнасць належнага кантролю з боку дарослых.

У сувязі з гэтым 24 снежня класнымі кіраўнікамі былі праведзены прафілактычныя гутаркі з дзецьмі 1-11 класаў на тэму: «Правілы бяспечных паводзін на зімовых канікулах».

Вучні ўзброіліся неабходнымі ведамі для таго, каб пазбегнуць непрыемных сітуацый, і калі нешта адбудзецца, будуць ведаць, як трэба сябе паводзіць. Успомнілі правілы бяспекі падчас навагодніх святаў і зімовых канікул; даведаліся як паводзіць сябе на вуліцы зімой; паўтарылі правілы бяспекі дарожнага руху ў зімовы час. Дзецям нагадалі пра тое, што дзейнічае «каменданцкая гадзіна» для падлеткаў з 22:00 да 06:00 раніцы.

У перыяд зімовых канікул вучні павінны памятаць пра сваю бяспеку і сваё здароўе.

comments powered by DisqusПравілы бяспечных паводзін вучняў у перыяд зімовых канікул