Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дзень бяспекі дарожнага руху

19.12.2019

19 снежня ў нашай школе прайшло мерапрыемства з навучэнцамі па бяспецы дарожнага руху. Напярэдадні зімовых канікул, дзецям  нагадалі  асноўныя правілы дарожнага руху, растлумачылі, як трэба паводзіць сябе ў ролі пешаходаў і пасажыраў. Многія вучні пацвердзілі, што яны заўсёды пераходзяць дарогу толькі ў прызначаных для гэтага месцах і ведаюць, што нельга шумець, гуляць у транспарце, адцягваць увагу вадзіцеля падчас руху, карыстацца навушнікамі пры пераходзе дарог.

Інфармацыя для школьнікаў на мерапрыемстве была актуальнай, своечасовай, карыснай. Вельмі важна, каб вучні разумелі, якія небяспекі нясуць у сабе дарогі, і якія правілы дарожнага руху павінны выконваць дзеці, каб не патрапіць у бяду.

comments powered by DisqusДзень бяспекі дарожнага руху