Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Акцыя «Здароўю — ТАК!»

26.11.2019

Самы каштоўны падарунак, які чалавек атрымлівае ад прыроды — здароўе. Стан здароўя падрастаючага пакалення — найважнейшы паказчык дабрабыту грамадства і дзяржавы, які адлюстроўвае не толькі сапраўдную сітуацыю, але і дае дакладны прагноз на будучыню.

Сёння захаванне і ўмацаванне здароўя чалавека — адна з галоўных задач развіцця краіны. Здароўе — гэта вяршыня, якую павінен кожны пакарыць сам — так абвяшчае народная мудрасць.

Мэта акцыі — сфарміраваць уяўленне пра здароўе як пра адну з галоўных каштоўнасцяў чалавечага жыцця, вылучыць кампаненты здароўя чалавека і ўсталяваць іх ўзаемасувязь.

У рамках акцыі «Здароўю — Так!» класнымі кіраўнікамі і спецыялістамі СППС праводзяцца розныя мерапрыемствы па прафілактыцы шкодных звычак, прапагандзе здаровага ладу жыцця.

На класнай гадзіне вучні 1–4 класаў даведаліся пра шкоду курэння, як у цэлым нікацін ўздзейнічае на ўнутраныя органы чалавека.

Навучэнцы 4–5 класаў прынялі ўдзел у займальнай гульні-віктарыне «Сакрэты здаровага ладу жыцця», якую з імі правяла педагог-псіхолаг Крупеніч А.С.

Кожны з нас мае сваё ўяўленне пра здароўе. У займальнай форме навучэнцы 9 класа вызначылі асноўныя складаючыя здаровага ладу жыцця, вялі гутарку пра фактары, якія ўплываюць на здароўе чалавека і яго дабрабыт. Падчас інтэрактыўнага дыялогу «Формула здароўя», класны кіраўнік Грыцкевіч Т.А. стварыла ўмовы для фарміравання ў вучняў актыўнай пазіцыі па праблеме здаровага ладу жыцця.

Выкрадальнік розуму — так называюць алкаголь з даўніх часоў. У ходзе прагляду і абмеркавання відэафільма «Уся праўда і хлусня пра алкаголь», вучні пераканаліся, што алкаголь - гэта псіхаактыўнае рэчыва, якое з'яўляецца наркатычнай атрутай і дзейнічае, перш за ўсё на клеткі галаўнога мозгу, паралізуючы яго, і што бяспечных доз алкаголю не існуе.

У ходзе гутарак вучні 10-11 класаў выказвалі свае думкі пра ўплыў шкодных звычак на арганізм чалавека, а таксама прыводзілі довады, чаму яны выбіраюць ЗЛЖ.

comments powered by DisqusАкцыя «Здароўю — ТАК!»