Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Залатая Восень

31.10.2019

Восень – адна з яркіх, ды і па сутнасці, шчодрых пор году. Восень не стаіць на месцы, яна спяшаецца і фарбы мяняе, як па чараўніцтве. Што ні дзень, то новыя ўражанні ад таямнічай госці, якая хоча парадаваць ўсіх і кожнага. У баку ад уражанняў пра восень не засталіся і выхаванцы дзіцячага сада ДУА “Круговіцкі-яслі-сад-сярэдняя школа”. На мінулым тыдні прайшоў адкрыты занятак на тэму: "Восень залатая". Дзеці рознаўзроставай групы і першага класа чыталі вершы, спявалі песні, танцавалі, ды і казка "Рэпка" зрабіла на прысутных цудоўнае ўражанне. Добрая Восень пачаставала ўсіх прысутных салодкімі яблыкамі і пірагамі.

comments powered by DisqusЗалатая Восень