Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Прайшоў Тыдзень маці

14.06.2019

Дзень маці — гэта цудоўнае і выдатнае свята, якое сваім прыходам нагадвае, што ў жыцці кожнага з нас самы галоўны чалавек — гэта мама. Менавіта мама дае пачатак новага жыцця. Мама акружае дабрынёй, пяшчотай і клопатам. Мама вядзе нас маленькіх па доўгай дарозе сталення, падтрымліваючы, ставячы на правільны шлях і засцерагаючы ад бед. Нават становячыся дарослымі, мы адчуваем матчыну любоў, ведаем, што мама заўсёды зразумее, даруе і будзе любіць нягледзячы ні на што. Таму, Дзень маці — гэта добрая нагода сказаць «дзякуй» нашым матулям, падарыць ім цёплыя шчырыя словы, зноў і зноў паўтарыць, як моцна мы іх любім.

Нашы дзеці з вялікім задавальненнем рыхтаваліся да гэтага свята: развучвалі вершы і песні пра маму, малявалі малюнкі «Партрэт маёй любімай мамы», рабілі паштоўкі. Былі праведзены заняткі на тэму «Мая мама лепшая на свеце», на якіх дзеці знаёміліся з прафесіямі нашых мам, складалі апавяданні на тэму «Як я дапамагаю маме па гаспадарцы».

Мэта праведзеных мерапрыемстваў: ўмацаваць сямейныя адносіны, паказаць ролю маці ў жыцці кожнага дзіцяці. Стварыць атмасферу сяброўства і даверу, жадання больш праводзіць разам час і захоўваць самыя яркія ўражанні; планаваць свой адпачынак, праяўляць творчасць і фантазію.

comments powered by DisqusПрайшоў Тыдзень маці