Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дзень ведаў

02.09.2019

Хутка праляцела лета, скончыліся канікулы. І зноў — Дзень ведаў — самы ўрачысты і хвалюючы ў новым навучальным годзе. Ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі прайшлі святочныя мерапрыемствы.

У нашай школе гэты дзень пачаўся з урачыстай лінейкі «Прывітанне, школа!» На лінейцы прысутнічала шмат гасцей: бацькі вучняў школы, прадстаўнікі арганізацый, раённага аддзела па адукацыі, жыхары вескі Вялікія Круговічы. У школьную сям’ю ўліўся толькі адзін першакласнік, але, тым не менш, усе было ўрачыста.Есць першы клас, а значыць школа будзе жыць, развівацца, пісаць сваю гісторыю. Дарэчы, селета нашай школе спаўняецца 150 гадоў. Прысутныя пажадалі першакласніку і ўсім вучням школы поспехаў у вывучэнні школьных дысцыплін, а настаўнікам пленнай творчай працы на «ніве» выхавання падрастаючага пакалення.

А потым — першы ўрок пад назвай «Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!» Для кожнай узроставай групы настаўнікі падрыхтавалі асобныя сцэнарыі мерапрыемства. У кожнага гэты ўрок выклікаў шчырыя пачуцці гонару за сваю Радзіму, за свой таленавіты, працавіты і дабрадушны народ, а таксама спадзяванні і надзеі на яшчэ лепшае светлае будучае.

Глядзець фотаздымкі (9)

comments powered by DisqusДзень ведаў