Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Хутка 1 верасня!

26.08.2019

Сёлета 1 верасня выпадае на нядзелю. Таму школьныя лінейкі пройдуць на дзень пазней: ў панядзелак, 2 верасня.

У нашай школе яна пачнецца ў 8.30

У гэтым годзе першакласнікамі у Беларусі стануць каля 115 тысяч дзяцей. Усяго ў Беларусі будуць вучыцца 1 мільён 30 тысяч школьнікаў.

У 2019-2020 навучальным годзе ў краіне будуць працаваць каля 3 тысяч сярэдніх навучальных устаноў. Восем з іх - новыя: гэтыя школы ўпершыню адкрыюць свае дзверы для вучняў. У тым ліку і самая вялікая школа ў Брэсцкай вобласці (СШ № 11 г.Брэста), у якой есць нават 1 «Т» клас.

Нагадаем, канікулы ў гэтым навучальным годзе будуць такімі:

восеньскія - 9 дзён: з 1 лістапада па 9 лістапада 2019 года ўключна;

зімовыя - 17 дзён: з 26 снежня 2019 года па 11 студзеня 2020 года ўключна;

вясновыя - 6 дзён: з 30 сакавіка па 4 красавіка 2020 года ўключна;

летнія - 92 дні: з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2020 года.

Першым і другім класам пашанцуе: у трэцяй чвэрці для іх будуць дадатковыя зімовыя канікулы даўжынёю ў 7 дзён - з 17 лютага па 23 лютага 2020 года.

comments powered by DisqusХутка 1 верасня!