Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Выпускны баль

10.06.2019

Гэты вечар асаблівы для многіх беларускіх школьнікаў. Не выключэнне і выпускнікі нашай школы. Урокі, выпускныя іспыты і апошні званок у мінулым. А наперадзе - цэлае жыццё. І пачнецца яно перш за ўсё з уступнай кампаніі. Але гэта толькі заўтра.

Урачыстая цырымонія ўручэння атэстатаў нашым выпускнікам  прайшла ў мясцовым сельскім клубе. Тут  8 юнакоў і дзяўчат прымалі віншаванні ад настаўнікаў, бацькоў, малодшых школьнікаў, а таксама ад сваіх родных і блізкіх людзей, сяброў.

Пасля ўрачыстасці ў клубе ўсе адправіліся ў раённы цэнтр для ўдзелу ў раённым выпускным балі. Там была і імправізаваная чырвоная дарожка, і развітальны вальс, і загадванне жаданняў ля Дрэва жаданняў, і маладзёжная дыскатэка. У наступны раз расслабіцца гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць толькі ў ліпені. Бо зусім хутка пачнецца ўступная гонка. У аўторак, 11 чэрвеня, першы тэст па беларускай мове. У дзень выпускнога балю яны дамовіліся не думаць аб экзаменах. Гэтай ноччу толькі смех, танцы і ўспаміны аб самым бестурботным перыядзе ў жыцці, які афіцыйна застаўся ззаду.

comments powered by DisqusВыпускны баль