Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Велапаход

31.05.2019

Сёння вучні сярэдніх і старэйшых класаў вярнуліся з велапаходу, які пачаўся яшчэ ўчарашняй раніцай.

Разам з «галоўным турыстам» нашай школы Аляксандрам Арсенцьевічам учора яны адправліся ў паход па родным мясцінам. За час паходу дзеці наведалі курганы ў лесе за вёскай Вялікія Круговічы, капліцы ў Ясянцы, а яшчэ пасля прывалу на лясной паляне музей Рудкоўскага ў в.Востраў. Тут на турбазе «Астравок» яны спыніліся для начлега.

Смачная вячэра, дыскатэка і новыя сябры з гарадской школы, якія таксама прыбылі ў «Астравок» чакалі іх гэтым вечарам. Раніцай турысты крочылі ў зваротны шлях. А па дарозе любаваліся краявідамі свваёй малой радзмы, вывучалі новыя сцежкі ў лесе, які раздзяляе суседнія вёскі.

Доўга яшчэ будуць успамінаць яны кур'ёзы гэтага паходу, а таксама час, праведзены ў шчырых размовах з сябрамі.

Глядзець фотаздымкі (8)

comments powered by DisqusВелапаход