Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Апошні школьны званок

29.05.2019

Сёння школа выпускала ў самастойнае дарослае жыццё сваіх адзінаццацікласнікаў. На святочную лінейку з'ехалася многа гасцей. Дзеці, якія вучацца ў нашай школе, пражываюць у сямі вёсках нашага раёна. Таму на свяце былі госці з Лактышоў, Начы, Вострава, Малых і Вялікіх Круговіч, Кукава і Шашкоў. Завітала да нас і начальнік аддзела па адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама Здрок Н.У. Яна шчыра павіншавала выпускнікоў і ўсіх вучняў з заканчэннем навучальнага гдоа і ўручыла дзецям падарунак – спартыўны інвентар для летняга адпачынку.

Выпускнікі хваляваліся, калі ім далі слова для выступлення. Ад душы дзякавалі яны настаўнікаў, усіх работнікаў школы, а таксама сваіх бацькоў за цярпенне, разуменне, падтрымку і тыя веды, якія атрымалі за адзінаццаць гадоў вучобы ў школе. Разам з паветранымі шарамі яны выпусцілі свае мары з дзяцінства...

Пажадаем ім поспехаў у здачы экзаменаў і выбары далейшай сцяжынкі ў жыцці. Няхай вас заўсёды суправаджае ўдача!

Глядзець фотздымкi (28)

comments powered by DisqusАпошні школьны званок