Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Аб фінансавай грамаце

22.05.2019

Учора ў школе прайшоў урок  фінансавай граматнасці. А праводзіў урок прадстаўнік Беларусбанка Дулік Н.А. У Беларусі шырока праводзіцца асветніцкая работа ў навучальных установах. Прадстаўнік банка ўпэўніла старшакласнікаў, што вучыцца фінансавай грамаце неабходна з дзяцінства, таму яна граматна пракансультавала дзяцей па ўсіх накірунках рознічнага бізнесу, падключэння плацежных картак да паслуг дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. Школьнікі маглі засвоіць патрэбныя веды ў галіне фінансаў. Акрамя таго, атрымалі ўстаноўкі па выкарыстанні розных фінансавых інструментаў, што сфарміравала ў іх уяўленне аб банкаўскіх прадуктах, аб асаблівасцях банкаўскай дзейнасці. Вучні даведаліся аб перавагах плацежнай сістэмы «Белкарт», аб банкаўскіх плацежных картках, іх відах, асаблівасцях карыстання карткамі, банкаматамі, інфакіёскамі і ў цэлым – аб дзейнасці картачнага бізнесу, аб правілах бяспечнага карыстання карткамі, аб тым, як абараняе банк свайго кліента ад несанкцыянаванага доступу да рахунку, як карыстацца інтэрнэт-банкінгам, які парадак разлікаў банкаўскай карткай. Усё гэта будзе садзейнічаць фарміраванню правільных фінансавых паводзін вучняў, павышэнню інтарэсу да картачных прадуктаў. Лексікон вучняў папоўніўся такімі новымі тэрмінамі і словамі, як эмітэнт, акаунт, інтэрнэт-банкінг, інфакіёск, банкамат, пін-код, мабільны банкінг.  Дзеці пазнаёміліся з лагатыпамі плацежных сістэм, якія працуюць на тэрыторыі нашай краіны.

comments powered by DisqusАб фінансавай грамаце