Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга

14.05.2019

Штогод кожную другую нядзелю мая адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга. Усталявана гэтае свята Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1995 годзе.

Гэта масавае ўсенароднае свята, у якім прымаюць удзел усе грамадзяне краіны. І ў нашай школе таксама прайшлі класныя гадзіны, прысвечаныя гэтаму дню. Дзеці ўспомнілі гісторыю стварэння Дзяржаўных сімвалаў, расказалі пра значэнне сімвалаў на гербе і сцягу. Для навучэнцаў 5 класа былі прыдуманы інтэрактыўныя гульні на веданне дзяржаўнай сімволікі «Збяры пазл» - Герб Беларусі, «Знаўцы сімволікі РБ», «Бліц-апытанне» і іншыя. У канцы дзеці прагледзелі відэа «Гэта цікава» і выканалі гімн Беларусі.

comments powered by Disqus Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга