Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Месячнік па прафарыентацыі

29.04.2019

  "Если вы удачно выберете труд

и вложите в него всю свою душу,

 то счастье само вас отыщет".

К.Д.Ушинский.

Выбар прафесіі - складаны і адказны крок у жыцці. Нельга зрабіць выбар сваёй будучай прафесіі выпадкова. Прафесію трэба выбіраць абдумана, з улікам сваіх здольнасцяў, унутраных перакананняў, рэальных магчымасцяў, узважыўшы ўсе «за» і «супраць».

 З 1 па 30 красавіка ў нашай школе прайшоў Месячнік прафарыентацыі, мэта якога - сфарміраваць адказнае стаўленне ў вучняў да выбару прафесіі праз пашырэнне межаў самапазнання і атрыманне інфармацыі пра свет прафесій і іх асаблівасцяў; актывізаваць працэс фарміравання псіхалагічнай гатоўнасці вучняў да прафесійнага самавызначэння.

У школе быў аформлены і абнаўляецца стэнд па прафарыентацыі, дзе прадстаўлены матэрыялы для вучняў і ў дапамогу класнаму кіраўніку, даведачна-інфармацыйныя матэрыялы пра ВНУ, каледжы, прафесійныя ліцэі.

У рамках месячніка па прафарыентацыі педагог-псіхолаг Кавалевіч А.С. і педагог сацыяльны Грынёва М.Н. правялі дыягнастычныя даследаванні з навучэнцамі 9-11-х класаў з мэтай вызначэння тыпу асобы і прафесійнай накіраванасці навучэнцаў.

Нашы педагогі і класныя кіраўнікі аказвалі неабходную прафкансультацыйную дапамогу дзецям, выкарыстоўваючы розныя формы работы. Месячнік прафарыентацыі праходзіў пад дэвізам «Будучыня - гэта ТЫ!». Асаблівасцю правядзення месячніка сталі пазнавальныя гульні, прафкансультацыі і тэматычныя класныя гадзіны. Вучні 2-4 класаў прынялі ўдзел у тэматычных класных гадзінах «Аб прафесіях розных, патрэбных і важных», прафарыентацыйных гульнях "Што я ведаю пра прафесіі?». Для вучняў 9-11-х класаў карысным і змястоўным было ўдзел у раённым Дні адчыненых дзвярэй па прафарыентацыі, дзе ВНУ і ССНУ прадстаўлялі сваю дзейнасць праз майстар - класы, кансультацыі, імкнуліся зацікавіць будучых абітурыентаў і дапамагчы вызначыцца з выбарам прафесіі. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі ўнікальную магчымасць пазнаёміцца за некалькі гадзін са спецыяльнасцямі, якія прапануюць установы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Больш за дзесятак прадстаўнікоў з універсітэтаў Брэста, Гродна, Віцебска, Пінска, Мінска, Баранавічаў, каледжаў з Ляхавічаў, Лунінца, Століна, Пінска, а таксама з Ганцавіцкага ліцэя, прэзентавалі свае навучальныя ўстановы.

Цікава прайшло мерапрыемства "Што я ведаю пра прафесіі сваіх бацькоў?» Для 5-8 класаў, якое падрыхтавала і правяла педагог сацыяльны Грынёва М.Н.

У цэлым Месячнік па прафарыентацыі прайшоў паспяхова і прынёс станоўчыя вынікі, дапамог многім навучэнцам знайсці адказы на пытанні па прафесійнаму самавызначэнню, даведацца пра новае ў свеце прафесій, аб папулярных і не вельмі на сённяшні дзень відах працы, пра складанасці, якія ўтойваюць у сабе шматлікія прафесіі.

comments powered by DisqusМесячнік па прафарыентацыі